Незарэгістраваны ўладамі праваабарончы цэнтр “Вясна” і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў пачалі кампанію па дакументаванні выпадкаў катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступленняў. Гісторыі і сведчанні пацярпелых і сведкаў стануць доказамі злачынных дзеянняў з боку сілавікоў. Друкуем пакрокавую інструкцыю, якую распрацавалі арганізатары і каардынатары кампаніі.

Што неабходна зрабіць?

Калі вы былі збітыя пры затрыманні або ў РУУС/ІЧУ, напішыце падрабязна сваю гісторыю:

  • укажыце дату, месца і акалічнасці вашага затрымання;
  • месца ўтрымання і ўмовы там;
  • укажыце дадзеныя, якія дапамогуць ідэнтыфікаваць прадстаўнікоў улады ў выпадку расследвання (прозвішчы, нумары, званні, прыкметы);
  • зрабіце некалькі здымкаў цялесных пашкоджанняў (калі ёсць) на лічбавую камеру пры натуральным асвятленні.

Паведаміце нам, калі хочаце пакінуць свае імёны ў таямніцы.

Самы просты шлях – запоўніце гугл-форму “Збор і дакументаванне фактаў катаванняў”

АБО

Дашліце файлы з апісаннем і здымкамі на электронны адрас: tortures2020@gmail.com

АБО

звяжыцеся з нашымі журналістамі або юрыстамі, узгадніце сустрэчу і раскажыце сваю гісторыю пад відэазапіс па тэлефоне ў Мінску: +375 17 394 63 11.

У асаблівых выпадках ваша ананімнасць захаваецца, але ў першую чаргу важныя гісторыі тых, хто гатовы не хаваць сваіх імёнаў.

Адначасова вы можаце папрасіць дапамогі ў складанні скаргі на незаконнае затрыманне, забароненае абыходжанне з боку супрацоўнікаў міліцыі, іншыя парушэнні прадстаўнікоў улады.

Таксама запоўніце формы, калі неабходная:

Поделиться: