На сайт “Народнай Волі” паступіла інфармацыя: у нядзелю ў 12 гадзін дня ў Мінску на плошчы Незалежнасці пачнецца мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

Па ўсёй вертыкалі ў закрытай форме пайшла дырэктыва чыноўнікам: нягледзячы на выхадны дзень, прыбыць у Мінск. У акцыі як быццам павінны прыняць удзел таксама ваенныя ў цывільнай форме і супрацоўнікі праваахоўных органоў.

Поделиться: