Плакаты з такімі надпісамі маладыя дзяўчаты нясуць паўз ланцуг салідарнасці, які 15 жніўня пачаўся ў Гомелі на прыступках цырка апоўдні. Грамада скандуе: «У адстаўку!». Працяжна сігналіць праезджы транспарт.

Гэта ўжо сёмы пратэстны ланцуг салідарнасці, які ладзяць гамяльчане на знак непразрыстага падліку галасоў на выбарах, брутальнага збіцця, затрымання і арыштаў міліцыяй і АМАПам прыхільнікаў пераменаў. Сёння на пратэстнай акцыі зноў сотні маладых месцічаў і людзей сярэдняга ўзросту.

У сярэдзіне ланцуга гараджане трымаюць плакаты: «Лукашэнка – у адстаўку», «Ваша стабільнасць – гэта пастаянны падман і катаванні на Акрэсціна», Далоў рэжым! Мы – не быдла, не авечкі!».

Гамяльчанка Анастасія дапаўняе: «Мы дваццаць шэсць гадоў жывем у здзеклівым рэжыме. Дэмакратыя ў нас толькі на паперы. Няма змены ўлады адно і тое ж дваццаць шэсць гадоў. Хочацца свежага паветра, як у нармальным цывілізаваным грамадстве».

Удзельнікі пікета з ліку жанчын падпісваліся пад патрабаваннем да старшыняў Гомельскіх абласнога і гарадскога выканкамаў даць справаздачу 17 жніўня на цэнтральнай плошчы Леніна, колькі жыхароў рэгіёна былі незаконна схопленыя міліцыяй і амапаўцамі,  пакараны судамі і знаходзяцца ў ІЧУ, СІЗА і вызвалены з-пад варты. Гараджане хочуць пачуць таксама, хто вінаваты ў гібелі 25-гадовага жыхара абласнога цэнтра Аляксандра Віхора, які памёр пасля затрымання яго міліцыяй

Сотні жыхароў пратэставалі і каля Гомельскага СІЗА, адкуль выпускалі схопленых пасля выбараў гараджан.

Сёмы дзень пратэсту ў Гомелі: «Лукашэнка – у адстаўку. Наш прэзідэнт – Ціханоўская!» (фотапанарама дня)Сёмы дзень пратэсту ў Гомелі: «Лукашэнка – у адстаўку. Наш прэзідэнт – Ціханоўская!» (фотапанарама дня)Сёмы дзень пратэсту ў Гомелі: «Лукашэнка – у адстаўку. Наш прэзідэнт – Ціханоўская!» (фотапанарама дня)Сёмы дзень пратэсту ў Гомелі: «Лукашэнка – у адстаўку. Наш прэзідэнт – Ціханоўская!» (фотапанарама дня)Сёмы дзень пратэсту ў Гомелі: «Лукашэнка – у адстаўку. Наш прэзідэнт – Ціханоўская!» (фотапанарама дня)Сёмы дзень пратэсту ў Гомелі: «Лукашэнка – у адстаўку. Наш прэзідэнт – Ціханоўская!» (фотапанарама дня)Сёмы дзень пратэсту ў Гомелі: «Лукашэнка – у адстаўку. Наш прэзідэнт – Ціханоўская!» (фотапанарама дня)Сёмы дзень пратэсту ў Гомелі: «Лукашэнка – у адстаўку. Наш прэзідэнт – Ціханоўская!» (фотапанарама дня)Сёмы дзень пратэсту ў Гомелі: «Лукашэнка – у адстаўку. Наш прэзідэнт – Ціханоўская!» (фотапанарама дня)

Сёмы дзень пратэсту ў Гомелі: «Лукашэнка – у адстаўку. Наш прэзідэнт – Ціханоўская!» (фотапанарама дня)

Блізу 21-й гадзіны пратэстоўцы рушылі па ходніках вуліцы Савецкай у бок мікрараёна “Стары аэрадром”.

Сёмы дзень пратэсту ў Гомелі: «Лукашэнка – у адстаўку. Наш прэзідэнт – Ціханоўская!» (фотапанарама дня)Сёмы дзень пратэсту ў Гомелі: «Лукашэнка – у адстаўку. Наш прэзідэнт – Ціханоўская!» (фотапанарама дня)Чытайце тэрміновыя навіны на нашым телеграм-канале.

Поделиться: