14 жніўня ўвечары гамяльчане зладзілі шосты ланцуг салідарнасці. Па колькасці ўдзльнікаў ён, бадай, пераўзышоў усе папярэднія.

У шматшэрагавым ланцугу пераважала моладзь. Эпіцэнтр імпрэзы быў на прыступках тэрасы цырку. На кожны сігнал праязджаючага транспарту грамада ўзрывалася воклічамі: «Сыходзь!», «Верым, можам, пераможам!», «Жыве Беларусь!». Уверх ускідваліся белыя і чырвоныя надзіманыя балонікі ў дадатак да кветак, луналі бел-чырвона-белыя сцягі ў святле вулічных ліхтароў, загараліся і ліхтарыкі мабільных тэлефонаў.

Адначасна праз лозунгі вылучаны патрабавані да уладаў, асноўныя з іх тры: спыніць гвалт, выпусціць усіх затрыманых, правесці новыя празрыстыя выбары прэзідэнта.

Гамяльчане патрабуюць спыніць гвалт і правесці новыя выбары (фота)Гамяльчане патрабуюць спыніць гвалт і правесці новыя выбары (фота)Гамяльчане патрабуюць спыніць гвалт і правесці новыя выбары (фота)Гамяльчане патрабуюць спыніць гвалт і правесці новыя выбары (фота)

Гамяльчане патрабуюць спыніць гвалт і правесці новыя выбары (фота)Гамяльчане патрабуюць спыніць гвалт і правесці новыя выбары (фота)Гамяльчане патрабуюць спыніць гвалт і правесці новыя выбары (фота)

Чытайце тэрміновыя навіны на нашым телеграм-канале.