Карыстальнікі сацсетак паведамляюць пра зніжкавыя прапановы Skoda у сувязі з падзеямі.

Аўтасервіс Шкода прапанаваў сваім кліентам вялікія зніжкі на рамонт пашкоджанняў, узнікшых падчас пратэстаў у жніўні. Пра гэта паведамілі кліенты Skoda, якія атрымалі ад фірмы прапанову зніжак.

Прапануюцца зніжкі на рамонт у памеры 50% і зніжкі на запчасткі ў памеры 40% для тых, у каго былі пажкоджаныя аўтамабілі 9-13 жніўня.

На старонцы самога сервісу ў Фэйсбуку і на сайце такой інфармацыі пакуль няма. Выглядае, што інфармацыя аб зніжках была распаўсюджана па кліентскай базе Skoda.

Удзельнікі пратэстаў у жніўні паведамлялі аб прымяненні гвалту супрацоўнікамі ДАІ і міліцыі і пашкоджінні аўтамабіляў. Аўтакіроўцы ўдзельнічалі ў пратэстах, ствараючы заторы на дарогах, каб перашкодзіць праезду аўтазакаў і аўтобусаў з АМАПам. У выніку выкарыстання светлашумавых гранат і іншых сродкаў машыны пратэстуючых часта атрымлівалі моцныя пашкоджанні.