Фото из эфира Белтелерадиокомпании

У Расію вярнуліся 32 баевікі, затрыманыя пад Мінскам у ліпені. Пра гэта піша Еўрарадыё са спасылкай на РІА «Новости». 

Паведамляецца, што расійскія кампетэтныя органы будуць разбірацца з сітуацыяй вакол затрыманых.

Яшчэ адзін з затрыманых застаўся ў Беларусі, бо мае беларускі пашпарт.

Пасля затрымання ў пансіянаце пад Мінскам да беларускіх уладаў звярнуліся ўкраінскія калегі: яны прасілі выдаць тых баевікоў, што ўдзельнічалі ў баях на Данбасе. Гутарка пра гэта заходзіла і падчас нядаўняга інтэрв’ю ўкраінскага журналіста Дзмітрыя Гардона з Аляксандрам Лукашэнкам. Як заявіў Гардон, беларускі кіраўнік абяцаў даць «зялёнае святло» на выдачу баевікоў і ў Расію, і ва Украіну.