Фота: Еўрарадыё

Некалькі дзясяткаў настаўніцаў сабраліся з плакатамі каля Белдзяржфілярмоніі. Яны пратэстуюць супраць насілля сілавікоў і фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Па словах прысутных, там сабраліся настаўнікі, якія адмовіліся ад працы ў выбарчых камісіях.

«Я чакаю пакуль скончыцца ціск, каб 1 верасня дзеткі прыйшлі ў вочы і мы паглядзелі ім у вочы з гонарам і сумленнем, што мы будзем несці ім веды. Прабачце нас». — сказала адна з настаўніц.

«Я супраць насілля і за сумленныя выбары», — гаворыць іншая ўдзельніка.

Удзельніцы акцыі трымаюць у руках плакаты «2+2=4. 80% — хлусня», «Спыніце насілле», «Я настаўнік і хачу гэтым ганарыцца».

«У нас зусім не засталося правоў. У настаўнікаў адны абавязкі. Настаўнік хутка дыхаць не зможа. Горш працы, чым праца настаўніка, у нашай краіне сёння хіба што няма», — сказала іншая ўдзельніца акцыі.

Поделиться: