Фота з адкрытых крыніц

Паэт і палітык звярнуўся да чыноўніцы.

Някляеў – Качанавай: сыдзіце з вашым прэзідэнтам  хоць бы дзеля жаночай салідарнасці«Старшыня Савета Рэспублікі спадарыня Качанава, якая раней казала, што сыйдзе разам са сваім прэзідэнтам, цяпер кажа, што яе прэзідэнт «пачуў голас народа», – пiша Уладзімір Някляеў. – Адкуль ён голас народа пачуў? З турмы на Акрэсціна, дзе ў камеры на 4 чалавекі турэмшчыкі ўпіхвалі, трамбавалі па 40?!.

Вы ўяўляеце гэта, спадарыня Качанава?

Някляеў – Качанавай: сыдзіце з вашым прэзідэнтам  хоць бы дзеля жаночай салідарнасціНякляеў – Качанавай: сыдзіце з вашым прэзідэнтам  хоць бы дзеля жаночай салідарнасціНаўрад ці. Гэта не проста цесната, гэта катаванне, прыдуманае энкэвэдыстамі ў сталінскія часы, і называецца яно “баня”. Уявіце сабе, спадарыня Качанава, сорак жанчын, якія, пакуль вы сядзелі на бідэ, качаліся з усімі сваімі жаночымі праблемамі адна на адной у камеры памерам з вашу прыбіральню, знемагаючы ў духаце, поце, смуродзе, заклінаючы турэмшчыкаў даць магчымасць хоць трохі памыцца – і чуючы ў адказ: “Крывёй падмывайцеся, курвы!”

Някляеў – Качанавай: сыдзіце з вашым прэзідэнтам  хоць бы дзеля жаночай салідарнасціІ гэта яшчэ не ўсё, яшчэ не самае страшнае, спадарыня Качанава. Сустрэньцеся з тымі, каго без ніякай іх віны кінулі за краты ў нечалавечы жах і здзек, яна вам раскажуць… І запрасіце на сустрэчу з імі “не крыважэрнага” міністра карнікаў Караева, які “гатовы ўзяць на сябе адказнасць” за тое, што выраблялі з народам ягоныя дубаломы. Дык няхай ён возьме на сябе адказнасць за гэтых жанчын у турме! І няхай застрэліцца, калі ён афіцэр!..

Някляеў – Качанавай: сыдзіце з вашым прэзідэнтам  хоць бы дзеля жаночай салідарнасці

Ваш прэзідэнт, спадарыня Качанава, прайграў выбары. З трэскам.

Някляеў – Качанавай: сыдзіце з вашым прэзідэнтам  хоць бы дзеля жаночай салідарнасці

І голас народа кажа адно: “Сыходзь!” У народа новы прэзідэнт. Дарэчы, жанчына. І калі ўжо вы паабяцалі сыйсці разам з вашым прэзідэнтам, дык сыйдзіце хоць бы дзеля жаночай салідарнасці.

Фоты з сайта https://belaruspartisan.by

Поделиться: