Надвячоркам 13 жніўня на вуліцы Савецкай у Гомелі гараджане з кветкамі і надзьмутымі балонікамі сталі ў «ланцуг салідарнасці».

Ён выцягнуўся ад плошчы Паўстання амаль да вуліцы Ірынінскай. Людзі каторы дзень пратэстуюць супраць беззаконння і насілля, адстойваюць свой голас на прэзідэнцкіх выбарах. Яны галасавалі за перамены. Некаторыя трымаюць плакаты: «Беларусь без гвалту», «Сумленнасць – не злачынства, забойства – не правасуддзе», «Мы – не авечкі, мы – народ!».

Гамяльчанка Святлана Слепчанка кажа, што ўсе гэтыя надпісы невыпадковыя: «Гэта крык душы! Балюча глядзець, якімі метадамі дзейнічаюць сілавікі супраць сваіх грамадзян».

У ланцугу пераважаюць жанчыны. Надзвычай шмат моладзі – студэнтаў каледжаў, універсітэтаў, хоць у папярэднія дні з прычыны разгонаў і «хапуноў» сотні маладых людзей апынуліся за кратамі ў ІЧУ, СІЗА. Валанцёры разносяць пітную ваду і печыва. Бліжэй да вечару «ланцуг салідарнасці» заўважна дапаўняецца мужчынскай прысутнасцю.

Дваццацідзевяцігадовы інжынер-будаўнік, які назваўся Сяргеем, тлумачыць свой прыход гэтак: «Уладу незаконна ўтрымліваюць людзі, якія не выбраны народам. Я хадзіў галасаваць, і мой голас не быў ўлічаны. Мы патрабуем, каб улада ў краіне была тая, якую выбірае народ. Цяперашнія правіцелі павінны сысці, краіна мае ўздыхнуць вольна. Свабоды слова, свабоды волевыяўлення  – гэтага хочу для сябе, сваіх дзяцей, усяго народа».

У шэгару пратастоўцаў заўважныя і белыя медыцынскія халаты.

«Так, я ўрач, завуць мяне Аляксандр, – адклікаецца 45-гадовы мужчына. – Мая справа лячыць хворых, а не беспрычынна пакалечаных міліцыяй. Мае двое дзяцей таксама пацярпелі два дні таму, праўда, не моцна. Я хачу міра і справядлівасці».

Студэнтка-медкаледжа, будучая фельчар-акушэр Хрысціна трымае невялікі аркуш паперы з надпісам: «Наш абавязак – лячыць людзей, а міліцыі – іх ахоўваць».

На прыступках цырка гуртуецца купка моладзі. Дзяўчаты трымаюць белыя гваздзікі.

«Мне 18 гадоў, і сёння я  разам са сваім народам, – тлумачыць студэнтка Лера. – Я ўпершыню галасавала на прэзідэнцкіх выбарах, і мне не падабаецца, што мой голас выкінуты на сметнік».

На абрамлёны мармурам квятнік пратэстоўцы дадаткова кладуць жывыя кветкі, ставяць і запальваюць свечкі. Побач – фотаздымкі Аляксандра Віхора і даты яго нараджэння і смерці: 14.02.1994 – 12.08. 2020. Аляксандр – ахвяра паслявыбарчага гвалту. Яго схапілі амапаўцы ў цэнтры горада, дзе ён перасаджваўся на іншы транспарт, каб ехаць да сваёй дзяўчыны. Дваццаціпяцігадовы малады чалавек меў праблемы з сэрцам, а яго канвой працяглы час марнаваў у аўтазаку без медычнай дапамогі. Калі Віхору стала зусім блага, яму не «хуткую» выклікалі, а адвезлі ў псіхіятрычную бальніцу. Тамтэйшыя ўрачы адразу разабраліся, што гэта не іх пацыент. Ратавалі потым Аляксандра ўжо профільныя спецыялісты, але было запозна.

«Паставіла свечку ў памяць пра загіблага нашага месціча, – тлумачыць выкладчыца ліцэя Ірына. – Я не ведала Аляксандра асабіста. Але на яго месцы мог апынуцца чый заўгодна сын ці брат і таксама не атрымаць своечасова дапамогі. Ён пацярпеў з-за супрацьпраўных дзеянняў улад».

Гэта пяты пратэстны вечар у горадзе. Па падліках валанцёраў, у ланцугу агулам узялі ўдзел каля 800 гараджан.

Шматдзетная маці Таццяна прыйшла на «ланцуг салідарнасці», бо жадае, каб дзеці не з’яжджалі з Беларусі: «У мяне трое дзяцей. Сыну 10 жніўня споўнілася васемнаццаць. Ён шкадаваў, што па ўзросту не змог удзельнічаць у выбарах. Ён збіраецца пакінуць краіну, а я хачу, каб усе мае дзеці і будучыя ўнукі і праўнукі жылі на гэтай зямлі. Нашыя продкі за яе кроў пралівалі – дык чаму мае дзеці павінны пакідаць гэтую зямлю? Мне сорамна, што ў ланцугу побач стаяць, па сутнасці, дзеці. Мы маўчалі 26 гадоў, і гэта, я лічу, ганьба для дарослых».

«Ланцуг салідарнасці» на Савецкай доўжыўся 13 жніўня амаль да 23 гадзін. Міліцыя гэтым разам не чапала пратэстоўцаў. Відавочна, пасля прабачэнняў міністра ўнутраных спраў Караева за ранейшы гвалт і глумленнне над людзьмі, што выйшлі на вуліцу абараняць свой выбар.

Ад плошчы Паўстання амаль да вуліцы Ірынінскай — «ланцуг салідарнасці» у Гомелі (шмат фота)Ад плошчы Паўстання амаль да вуліцы Ірынінскай — «ланцуг салідарнасці» у Гомелі (шмат фота)Ад плошчы Паўстання амаль да вуліцы Ірынінскай — «ланцуг салідарнасці» у Гомелі (шмат фота)Ад плошчы Паўстання амаль да вуліцы Ірынінскай — «ланцуг салідарнасці» у Гомелі (шмат фота)Ад плошчы Паўстання амаль да вуліцы Ірынінскай — «ланцуг салідарнасці» у Гомелі (шмат фота)Ад плошчы Паўстання амаль да вуліцы Ірынінскай — «ланцуг салідарнасці» у Гомелі (шмат фота)Ад плошчы Паўстання амаль да вуліцы Ірынінскай — «ланцуг салідарнасці» у Гомелі (шмат фота)

Ад плошчы Паўстання амаль да вуліцы Ірынінскай — «ланцуг салідарнасці» у Гомелі (шмат фота)Ад плошчы Паўстання амаль да вуліцы Ірынінскай — «ланцуг салідарнасці» у Гомелі (шмат фота)Ад плошчы Паўстання амаль да вуліцы Ірынінскай — «ланцуг салідарнасці» у Гомелі (шмат фота)Ад плошчы Паўстання амаль да вуліцы Ірынінскай — «ланцуг салідарнасці» у Гомелі (шмат фота)Ад плошчы Паўстання амаль да вуліцы Ірынінскай — «ланцуг салідарнасці» у Гомелі (шмат фота)

Ад плошчы Паўстання амаль да вуліцы Ірынінскай — «ланцуг салідарнасці» у Гомелі (шмат фота)

Поделиться: