Сёння ланцуг салідарнасці расцягнуўся на ўсю вуліцу Горкага, прычым па абодва яе бакі. У ім налічвалася да 500 удзельнікаў, пераважная большасць з якіх жанчыны.

Актывістка Ліза патлумачыла, што большасць жанчын – медыцынскія работнікі. На вуліцы Горкага дзіцячая стаматалагічная паліклінніка і медыцынскі ўніверсітэт.

“Наша мэта: салідарнасць з усімі жанчынамі Беларусі, якія сёння стаяць у такіх самых ланцугах, мы патрабуем перагляду вынікаў выбараў, вызваліць усіх палітычных
зняволеных і спыніць бязмежжа у адносінах да мірнага насельніцтва з боку сілавых структур. Мы – за мір!” – заявіла ўдзельніца ланцуга салідарнасці ў Гродне.

Паводле яе, удзел у акцыі бяруць не толькі медыцынскія работнікі, а і іншыя жанчыны, якія, ідучы па вуліцы, папросту далучыліся да іх. Людзі цёпла ставяцца да ўдзельнікаў акцыі, бесперапынна сігналяць праязджаючыя машыны.

Нагадаем, што ланцуг салідарнасці ў Гродне адбыўся і ўчора на праспекце Касманаўтаў. У ім таксама бралі ўдзел каля 500 чалавек.

Жанчыны Гродна зноў сталі ў ланцуг салідарнасці

Жанчыны Гродна зноў сталі ў ланцуг салідарнасці

Жанчыны Гродна зноў сталі ў ланцуг салідарнасці

Фоты аўтара

Поделиться: