13 жніўня каля 300 рабочых пасля раняшняй планёркі не пайшлі на працоўныя месцы. Яны патрабуюць назваць рэальныя вынікі выбараў, вызваліць усіх палітзняволеных і прыпыніць збіваць людзей, якія выходзяць на мірныя акцыі пратэсту.

Рабочыя напісалі ліст ад прафкама арганізацыі, у якім і выклалі свае патрабаванні. На сустрэчу з імі прыехаў намеснік старшыні аблвыканкама Дзяшко, а таксама прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама і прадстаўнік пракуратуры.

Паводле аднаго з рабочых, начальства спрабавала ім нешта тлумачыць, каб апраўдаць дзеянні ўладаў, але ўсё гэта гучала, на яго думку, не пераканаўча і людзі выказвалі сваю незадаволенасць. Начальнікі паабяцалі даць канкрэтны адказ у панядзелак падчас чарговай сустрэчы. Рабочыя ў адказ сказалі, што і да працы тады таксама прыступяць у панядзелак.

Поделиться: