Гродненскі драмтэатр. Фота з адкрытай крыніцы

Супрацоўнікі Гродзенскага драматычнага тэатра напісалі адкрыты ліст уладам. Пад ім падпісаліся 64 чалавекі.

У лісце сцвярджаецца, што “затрыманні людзей на вуліцах беларускіх гарадоў без прычын з’яўляюцца прамым парушэннем заканадаўства. Гэта абсалютна недапушчальна. Перад вамі не закаранелыя злачынцы, а звычайныя людзі, народ Беларусі. Нічога гэтага не адбылося б, калі б у краіне прайшлі чэсныя і адкрытыя выбары. На жаль, у нас ёсць шмат падстаў, каб не давяраць афіцыйным лічбам, якія агучыла ЦВК”.

Супрацоўнікі тэатра лічаць, што ў дадзены момант зняць напружанне ў грамадстве можна пры ўмове адкрытага і празрыстага пералічвання галасоў.

Тыя, хто падпісаўся пад лістом, заклікаюць выпусціць з турмаў усіх незаконна затрыманых і выказваюць надзею на мірнае разрашэнне праблемы.