Тое, што адбываецца зараз у Гродне на жаночых акцыях салідарнасці – неверагодна.

Тысячы людзей у розных кропках горада гадзінамі стаяць уздоўж дарог, вітаюць кветкамі праязджаючыя аўтамабілі. А тыя адказваюць ім бясконцымі сігналамі. Ва ўсіх – прыўзняты настрой.

“Мы за мір!”, “Кветкі лепш, чым кулі” – напісана ў іх на плакатах.

Сярод іх зусім яшчэ маладзенькія студэнткі, магчыма нават школьніцы, жанчыны пенсійнага веку, зрэшты – розных узростаў. Большасць з іх апранутая ў белыя сукенкі альбо кашулькі.

Хлопцы падносяць ваду, дораць кветкі, усе добразычлівыя. Малады ксёндз ідзе з поўнай тэчкай марозіва і прапаноўвае дзяўчатам.

Спыняюся каля студэнтак, пытаюся – што іх сюды прывяло?

Я прыйшла, каб дамагчыся праўды”, – адказвае Ліза.

А мне 20 гадоў, я ўжо сама хадзіла на выбары і ўбачыла, як укралі нашыя галасы – такога не можа быць у нашай краіне”, – гаворыць Алена.

Мы – беларусы, мы – людзі вольныя, а не якія-небудзь авечкі. І няхай ён там не думае, што можа запалохаць наш народ”, – кажа іх трэцяя сяброўка Тацяна.

Сігналы машын і крыкі дзяўчат перабіваюць нашую размову. Іду далей, дзе стаіць хлопец з дзяўчынай. Яе завуць Марына, хлопца – Алесь.

Мы верым, што пераможам, нягледзячы на тое, што ў нас ужо былі слёзы і разачараванні. Трэба ўсё браць у свае рукі, каб нехта не мог дыктаваць нам, як жыць, адключаць інтэрнэт”, – гаворыць дзяўчына.

Да размовы далучаецца Святлана, якая стаіць побач:

Я прыйшла, каб падтрымаць усіх гэтых людзей, якія выступаюць супраць тырана”, – гучна крычыць яна.

Пытаюся Алеся – што ён думае наконт такой жаночай акцыі? Хлопец у добрым настроі, яго, як і іншых, перапаўняюць эмоцыі.

Вы бачыце, якія ў нас дзяўчаты, – кажа мне хлопец. – Яны вартыя не проста кветак, а значна большага. Нам, мужчынам, варта разумець, як мы павінны іх цаніць. Яны, аказваецца, за нас і ў агонь, і ў ваду. Я ганаруся імі…”.

Тым часам тры вялікія акцыі ў Гродне з абеду 13 жніўня праходзяць на вуліцы Горкага, Дзяржынскага, а таксама ў занёманскай частцы вакол кола на вуліцах Перамогі, Славінскага і Індурскай шашы. У акцыях разам прымаюць удзел некалькі тысячы чалавек. Атмасфера – неверагодная.

"Нашы жанчыны вартыя большага, чым проста кветак" — пратэстовец у Гродне"Нашы жанчыны вартыя большага, чым проста кветак" — пратэстовец у Гродне"Нашы жанчыны вартыя большага, чым проста кветак" — пратэстовец у Гродне"Нашы жанчыны вартыя большага, чым проста кветак" — пратэстовец у Гродне