Надвячоркам 13 жніўня на вуліцы Савецкай у Гомелі гараджане з кветкамі і надзьмутымі балонікамі сталі ў «ланцуг салідарнасці».

Ён выцягнуўся ад плошчы Паўстання і амаль да вуліцы Ірынінскай. Людзі пратэстуюць супраць беззаконння і насілля, адстойваюць свой голас на прэзідэнцкіх выбарах. Яны галасавалі за перамены. Некаторыя трымаюць плакаты: «Беларусь без гвалту», «Сумленнасць – не злачынства, забойства – не правасуддзе», «Мы – не авечкі, мы – народ!».

У «ланцугу салідарнасці» пераважаюць жанчыны. Мужчыны разносілі пітную ваду і печыва. Гэта пяты пратэстны вечар у горадзе. Па падліках валанцёраў, у ланцугу, як найменей, паўтысячы чалавек.

"Мы – не авечкі, мы – народ!" — у Гомелі пратэстуюць жанчыны (фота)"Мы – не авечкі, мы – народ!" — у Гомелі пратэстуюць жанчыны (фота)"Мы – не авечкі, мы – народ!" — у Гомелі пратэстуюць жанчыны (фота)

"Мы – не авечкі, мы – народ!" — у Гомелі пратэстуюць жанчыны (фота)"Мы – не авечкі, мы – народ!" — у Гомелі пратэстуюць жанчыны (фота)