У размове з кіраўніцай Саюза палякаў Беларусі Анжалікай Борыс прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі запэўніў яе, што Польшча гатовая аказаць неабходную гуманітарную дапамогу сваім суайчыннікам у гэты няпросты час.

Размова Анжалікі Борыс з прэм’ерам Маравецкім адбылася 12 жніўня па тэлефоне. Са слоў Борыс, прэм’ер міністр цікавіўся агульнай сітуацыяй у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў, станам іх арганізацыі і яе членаў. Ён падзякаваў старшыні Саюза палякаў за працу, якую яны робяць для падтрымання польскай культуры ў еларусі, а таксама выказаў гатоўнасць аказаць ім гуманітарную дапамогу.

Ён таксама выказаў разуменне сітуацыі ў Беларусі, падкрэсліўшы, што цяперашняе сацыяльнае незадавальненне ў краіне дасягнула беспрэцэндэнтнага ўзроўню, а гвалт, на яго думку, з’яўляецца не рашэннем, а крыніцай праблемы.

У выпадку эскалацыі канфлікта ў Беларусі ці на выпадак пагрозы для членаў Саюза палякаў прэм’ер перадаў мне нумар тэлефона, па якім я ў любы час магу з ім скантактавацца”, – распавяла Анжаліка Борыс.

У сваю чаргу старшыня Саюза палякаў нагадала прэм’еру, што іх арганізацыя і яе члены з’яўляюцца часткай грамадства Беларусі, стаяць на дэмакратычных прынцыпах і выступаюць за тое, каб улада распачала дыялог з грамадскай супольнасцю.

Прымяненне сілы, якую зараз выкарыстоўваюць беларускія ўлады супраць сваіх грамадзян, – гэта, на нашу думку, недапушчальна і прывядзе толькі да большай эскалацыі канфлікта ў краіне”, – так, паводле Борыс, лічаць члены Саюза палякаў. – А таму мы салідарныя з дэмакратычнай грамадскацю Беларусі і стаім на аднолькавых пазіцыях”.

Дарэчы, сярод пацярпелых у Беларусі ў канфліктах з сілавымі структурамі шмат палякаў з Гродна, Ліды, Ваўкавыска, Мінска і іншых гарадоў. Борыс распавяла прэм’еру, што члены СПБ імкнуцца сваімі сіламі збіраць ім сродкі на дапамогу.

Яна таксама падзякавала прэм’еру Маравецкаму за гуманітарную дапамогу, аказаную Польшчай беларускім медыкам і шпіталям. Распавяла, што ў беларускім грамадстве гэта мела станоўчы водгук.

Поделиться: