Фота rgazeta.by

У Гродне масава распаўюджвалася інфармацыя пра забастоўку на горадаўтваральным «Гродна Азоце».

Сёння, калі пачала распаўсюджвацца інфармацыя пра тое, што некалькі цэхаў прадпрыемства спынілі сваю працу, з “Нашай Нівай” на сувязь выйшла прэс-служба «Гродна Азот»: «Праца ідзе ў штатным рэжыме. Не варта верыць тэлеграм-каналам. Калі б наша прадпрыемства спыніла працу, тут адбылася б тэхнагенная кататстрофа. Горад бы выбухнуў».

Тое, што баставаць «Гродна-Азот» небяспечна, сказаў і Андрэй Ханевіч, старшыня арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу ААТ «Гродна Азот», які 10 жніўня накіраваў заяву ў ЦВК з просьбай перагледзець вынікі выбараў. Яе падтрымаў актыў з 20 чалавек.

«Калі спыніць тут вытворчасць, гэта небяспечна для горада і краіны. Мы не ворагі самі сабе. На мой погляд, на прадпрыемстве больш за 90 адсоткаў работнікаў нязгодныя з вынікамі выбараў, яны галасавалі не толькі за Святлану, але і за іншых кандыдатаў, але не за дзейснага кіраўніка краіны».

Поделиться: