Фота https://www.racyja.com

Вайскоўцы Слонімскай механізаванай брыгады (воінская частка 33933), якая дыслацыруецца ў Слоніме на Чырвонаармейскай вуліцы, датэрмінова прагаласавалі па загаду зампалітаў, якія агітавалі галасаваць за Лукашэнку. Але амаль усе вайскоўцы аддалі свае галасы за Святлану Ціханоўскую.

А калі вывесілі пратакол для агульнага азнаямлення, салдаты былі ў шоку: за Святлану Ціханоўскую прагаласавалі толькі 20 вайскоўцаў, а за Лукашэнку – больш за 700. Амаль кожны вайсковец прызнаўся, што ён галасаваў за Святлану Ціханоўскую.

“Як так атрымалася?” – пытаюцца сёння ваеннаслужачыя ў сваіх камандзіраў. Вайскоўцы такой фальсіфікацыяй незадаволены і просяць арганізаваць праверку выбарчага ўчастка № 23, дзе яны галасавалі, а таксама выказваюць пратэст супраць фальсіфікацый і тых, хто гэта зрабіў.

Поделиться: