Звыш трохсот жанчын Гомеля доўгай калонай праходзілі па вуліцы Савецкай ад цырка на цэнтральную плошчу. Большасць з іх адзетыя ў белае адзенне, якое ўвасабляе чысціню помыслаў і надзей. У руках яны трымаюць кветкі.

"Мы ідзем усе, бо хочам свабоды, новага жыцця!" — шэсце жанчын у Гомелі"Мы ідзем усе, бо хочам свабоды, новага жыцця!" — шэсце жанчын у Гомелі"Мы ідзем усе, бо хочам свабоды, новага жыцця!" — шэсце жанчын у ГомеліМы выйшлі на цэнтральную вуліцу, каб выказаць сваю нязгоду з тымі метадамі, якія прымяняюць сілавікі ў дачыненні мірных жыхароў, нязгодных з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў. Мы ў белым адзенні, без зброі, мы – разам, мы – народ“, – кажа Людміла Шарава.

Дваццацівасьмігадовая гамяльчанка Алеся, якая зараз у адпачынку па догляду дзіцяці, дадае:

Мы ідзем усе, бо хочам свабоды, новага жыцця! Нас шмат – і гэта вельмі здорава. Мы не баімся. Затрымалі  ўжо з нядзелі шмат нашых знаёмых, якія пратэставалі супраць агучаных вынікаў галасавання. Мы не жадаем, каб хапалі нашых родных, сяброў, знаёных за мірны пратэст”.

Жанчыны ішлі па ходніках. Праезджы транспарт на Савецкай суправажаў шэсце працяглымі сігналамі.

Поделиться: