Хлопец прыйшоў на выбарчы ўчастак у мінскай школе №206 з коўдрай. Яна была патрэбная, каб завесіць кабінку на выпадак, калі камісія пачне перашкаджаць сфатаграфаваць бюлетэнь, паведамляе Еўрарадыё. У Беларусі на большасці ўчасткаў для галасавання з кабінак паздымалі шторы. Гэта зроблена быццам бы праз цяжкую эпідэміялагічную сітуацыю. Праз адсутнасць шторак сябрам участковай камісіі бачна, што выбаршчык робіць падчас галасавання.