За пяць хвілін да пачатку галасавання старшыня ўчастковай выбарчай камісіі № 14 у Цэнтральным раёне Гомеля Іна Дзярабіна запрасіла ўсіх чальцоў камісіі і назіральнікаў, каб яны бачылі, як апячатваюцца скрыні для галасавання. Іх тры: дзве вялікія празрыстыя застаюцца ў зале, чырвоная фанерная – прызначаная для выездаў па выкліках.

Яшчэ адна вялікая фанерная скрыня, абцягнутая чырвонай тканінай, стаіць збоку – у ёй бюлетэні датэрміновага галасавання.

Іна Дзярабіна кажа, што на ўчастку тысяча два выбаршчыкі. Датэрмінова прагаласавалі звыш 40 працэнтаў.

Гомель, Цэнтральны раён, выбары прэзідэнта — што ўбачыў наш карэспандэнт (фота)Гомель, Цэнтральны раён, выбары прэзідэнта — што ўбачыў наш карэспандэнт (фота)Гомель, Цэнтральны раён, выбары прэзідэнта — што ўбачыў наш карэспандэнт (фота)Гомель, Цэнтральны раён, выбары прэзідэнта — што ўбачыў наш карэспандэнт (фота)

Гомель, Цэнтральны раён, выбары прэзідэнта — што ўбачыў наш карэспандэнт (фота)У першую паўгадзіну галасавання на ўчастак прыйшлі з паўдзясятка выбаршчыкаў, што жывуць на вуліцах Лангэ, Арцёма, у завулку Пушкіна ды іншых прылеглых да грамадска-культурнага цэнтра гарадскіх магістралях.

Адным з першых прагаласаваў на ўчастку гамяльчанін Аляксандр Чарняцоў. Яму 64 гады, але ён яшчэ працуе. Вымушаны працаваць з прычыны невялікай пенсіі.

Я прагаласаваў за перамены, зрабіў усё, як трэба. Краіне патрэбныя перамены. Будзе цяжка. У мяне няма веры, што гэта адбудзецца хутка. Заўтра мы прачнемся, як пасля цяжкага пахмелля: ужо відавочна, што будзе агучана. Але калі не атрымліваецца адразу вырваць хворы зуб, трэба яго расхістаць”, – лічыць Аляксандр.

У былога дэпутата гарсавета Анатоля Гурачэўскага ранні візіт на ўчастак выкліканы практычнымі планамі на выходны дзень:

Іду галасаваць за змену ўлады, а потым – на рэчку. Надворе цудоўнае”, – кажа Анатоль Уладзімірававіч.

На ўчастку прысутнічаюць пяцёра назіральнікаў, у тым ліку ад КПБ, “Белай Русі”, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Кажуць, што датэрміновае галасаванне праходзіла ў адпаведнасці з заканадаўствам, спакойна, без інцыдэнтаў. У выбарчай камісіі паведамілі, што усяго на участку акрэдытавана 16 назіральнікаў. Ёсць назіральнікі ад “Руху “За свабоду” і Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Аднойчы на датэрміновым галасаванні яны прысутнічалі, а зараз не, паколькі акрэдытаваныя пазней за іншых. Абмежавана колькасць назіральнікаў з прычыны эпідэміі каранавіруса – так рэкамендаваў Цэнтрвыбаркам.

Праз колькі крокаў ад выбарчага ўчастка сустракаю кабету ў масцы, якая кіруецца ў бок выбарчага ўчастка. Пазнаёміліся. Назвалася Янінай Кавальчук.

Не, я не на ўчастак. Я прагаласавала датэрмінова. Баялася, што тут што-небудзь пачнецца. Расказвалі ж, што з Расіі прыехалі “33 волаты”. Можа, яшчэ і з Украіны. А ў нас усё добра, Лукашэнка добрую пенсію плаціць – 640 рублёў. Я была начальнікам двух аддзелаў на прадпрыемствах. Навошта нам тыя перамены”, – кажа 75-гадовая Яніна Іванаўна.