Фота https://news.myseldon.com

Ініцыятыве «Сумленныя людзі» паступіла ананімнае паведамленне з 18-хвілінным аўдыёзапісам, дзе зафіксавана «трэніроўка» падліку галасоў.

Члены адной з мінскіх камісій павінны раскласці бюлетэні па стосах і агучыць для пратаколу патрэбныя вынікі. У адпаведнасці з лічбамі, якія да гэтага моманту «павінны ведаць на памяць» ці падгледзець у «шпаргалцы».

Імёны, якія гучаць у запісе, супадаюць з імёнамі педагогаў адной з мінскіх гімназій.