Сведка затрымання раварыстаў у раёне Акадэміі навук расказаў «Свабодзе», што аднаго з затрыманых забрала хуткая дапамога. Медыкам перадалі яго з аўтазаку.

Здарэнне парталу tut.by пракаментавала прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

— Папярэдне вядома, што ў чалавека прыступ эпілепсіі. Супрацоўнікі выклікалі хуткую. Зараз ён шпіталізаваны.

Затрыманні раварыстаў у Мінску пачаліся позна ўвечары. У іх прымалі ўдзел АМАПаўцы, міліцыя і салдаты ўнутраных войск.