Уладзімір Заблоцкі на трыбуне Вярхоўнага Савета. Фота: vytoki.net.

6 ліпеня 2020 года перастала біцца сэрца выдатнага чалавека, шчырага і паслядоўнага змагара за шчаслівую будучыню незалежнай Беларусі, дэпутата Вярхоўнага Савета 12-га склікання Уладзіміра Мікалаевіча Заблоцкага.

Памёр дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання Уладзімір Заблоцкі

Уладзімір Мікалаевіч падчас працы намеснікам старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета па навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу, а, пасля, як кіраўнік ценевога ураду апазіцыі Беларускага народнага Фронту, як проста не абыякавы і вельмі адукаваны і кампетэнтны чалавек, паклаў шмат намаганняў на змаганне за будучыню Незалежнай Беларусі.

На 81-м годзе жыцця нас пакінуў вельмі разумны, добры, сьціплы, разважлівы і інтэлігентны чалавек. Шкада, што такія людзі пакідаюць гэты свет, не дачакаўшыся волі сваёй Радзімы і магчымасьці самарэалізацыі дзеля ўласнага народу.

Шкада, што дзяржава робіць такіх людзей не запатрабаванымі і суправаджае іх жыццё пераследам. Шкада, што беларускае грамадства губляе свой самы каштоўны патэнцыял.

Памяць аб Уладзіміру Мікалаевічу застанецца ў многіх пакаленнях беларусаў і пакіне значны след у новай гісторыі Беларусі, якая пішацца сёння.

Папярэдне развітанне з Уладзімірам Заблоцкім плануецца 8 жніўня ў рытуальнай зале абласной бальніцы ў Бараўлянах а 14-й гадзіне.

Поделиться: