Суд Цэнтральнага раёна / Яндэкс

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачаўся разгляд адміністрацыйных справаў Кірыла Галанава і Уладзіслава Сакалоўскага — дыджэяў, якія 7 жніўня ўключылі ў Кіеўскім скверу песню “Перамен!”. Кожнаму інкрымінуюць два артыкулы: 17.1 (дробнае хуліганства) і 23.4 (непадпарадкаванне міліцыянтам).

Пасяджэнні пачаліся каля 11-й гадзіны. Хлопцы заявілі хадайніцтвы аб азнаямленні са справамі, якія суддзі задаволілі. Для гэтага ў працэсах адразу ж быў абвешчаны перапынак.

Намесніца старшыні суда Юлія Літвінка распавяла Еўрарадыё, што сёння ў судзе дзейнічае інструкцыя, паводле якой нават у перапынках фота- і відэаздымкі забароненыя.

У судзе прысутнічаюць каардынатарка штаба Святланы Ціханоўскай Марыя Калеснікава і адвакат Ілля Салей.

6 жніўня афіцыйныя ўлады ладзілі ў Кіеўскім скверы ў Мінску свята “Калейдаскоп творчасці” — Дзень адкрытых дзвярэй установаў дадатковай адукацыі. Але калі ў скверы сабралося некалькі тысяч прыхільнікаў кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, гэтае мерапрыемства згарнулася. У пэўны момант з калонак зайграла песня “Перамен!” Віктара Цоя. Гэта вельмі натхніла прысутных.

Пасля мерапрыемства дыджэяў Кірыла Галанава і Уладзіслава Сакалоўскага, якія ўключылі “Перамен!”, даставілі ў міліцыю. У будынку РУУС іх бачылі моцна збітымі.

Поделиться: