Фота Uladz Hrydzin (RFE/RL)

Увечары ў цэнтры Мінску, на праспекце Незалежнасці ў раёне Кастрычніцкай плошчы кіроўцы аўтамабіляў і пешаходы зладзілі акцыю салідарнасці, паведамляе «Свабода».

Каля 19-й гадзіны машыны на праспекце пачалі сігналіць. Гудзенне аўтамабільных сігналаў па ўсім праспекце Незалежнасці ў цэнтры.

З некаторых з машын грае песня «Перемен» Віктара Цоя. Сёння за яе на 10 сутак арышту асудзілі двух супрацоўнікаў Палаца дзяцей і моладзі Уладзіслава Сакалоўскага і Кірыла Галанава. Яны ўвечары 6 жніўня ўключылі песню «Перемен», перабіўшы выступ баяніста Віталя Варанко, у Кіеўскім скверы, куды павінна была прыйсці кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская.

Кіроўцы аўтамабіляў з бел-чырвона-белымі сцягамі і белымі бранзалетамі на руках, выйшлі і пешаходы.

Мінск гудзіць. У сталіцы праходзіць спантанная акцыя кіроўцаў