Аляксандр Вайтовіч. Фота Белсат

– Я, безумоўна, сачу за тым, як праходзіць гэтая выбарчая кампанія, – кажа былы кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук і экс-старшыня Савета Рэспублікі Беларусі. – Ад гэтага залежыць будучыня краіны.

Але бачу, што ўлада і гэтым разам не збіраецца праводзіць празрыстыя і сумленныя выбары, а таму не цураюцца ніякіх метадаў у дачыненні да сапернікаў. Складваецца ўражанне, што ў прэзідэнты балатуюцца выключна крымінальнікі, бо падчас кожнай прэзідэнцкай кампаніі хтосьці з кандыдатаў аказваецца за кратамі. Ні ў адной краіне такога не бачыў!

Выбары – гэта ў першую чаргу роўныя магчымасці для ўсіх кандыдатаў. А ў Беларусі? Усе працуюць на аднаго, а для астатніх – суцэльныя забароны, збіццё, пераламаныя насы і крымінальныя справы.

Зараз улады яскрава паказалі, што па правілах гуляць не збіраюцца. З кожнымі выбарамі сітуацыя не паляпшаецца, а змяняецца толькі ў горшы бок.

***

Газета “Народная Воля” № 62 (4520)

Поделиться: