Ларыса Геніюш

Штогод на пачатку жніўня да мяне звяртаюцца дзясяткі людзей з пытаннем, як будуць адзначацца ў Зэльве чарговыя ўгодкі Ларысы Геніюш. І штогод мне хочацца ўявіць, як шанавальнікі таленту знакамітай паэткі ідуць па вуліцы яе імя, бачаць мемарыяльную дошку на старым доме, заходзяць у адкрыты ў тым доме музей, ускладаюць кветкі да помніка на могілках, перад брамай якіх усталяваны інфармацыйны стэнд з падказкай, як прайсці да магілы Геніюш.

На жаль, усё гэта існуе толькі ў маёй уяве. Хоць з боку грамадскасці рабілася ўсё магчымае, каб памяць выдатнай паэткі і патрыёткі была адпаведна ўшанавана. І шыльда на доме вісела, і стэнд на могілках стаяў, і жыхары вуліцы Савецкай масава падпісаліся за яе перайменаванне ў вуліцу Геніюш. Шыльду мясцовыя ўлады сарвалі, стэнд выкапалі, на волевыяўленне народа ўвогуле махнулі рукой…

І вось жа які парадокс атрымліваецца…

Поўны тэкст калонкі Міхася Скоблы чытайце ў газеце «Народная Воля» за 7 жніўня