Фото из открытого источника

Улады занялі ўсе пляцоўкі, вылучаныя для агітацыі ў Мінску, рознымі мерапрыемствамі. Гэткім чынам яны сарвалі анансаваны мітынг Святланы Ціханоўскай у парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор. Замест яго там святкуюць Дзень чыгуначных войскаў. Святлана Ціханоўская з паплечніцамі вырашыла наведаць адно з афіцыйных мерапрыемстваў у Кіеўскім скверы а 19-й гадзіне.

Свабода вядзе жывы рэпартаж з парку Дружбы народаў і Кіеўскага сквэру.

Прамы рэпартаж вядзе таксама тэлеканал Белсат:

Некаторыя тэлеграм-каналы паведамілі, што са штаба Святланы Ціханоўскай паступіла інфармацыя, што ні яе, ні яе паплечніц Веранікі Цапкала і Марыі Калеснікава ў Кіеўскім скверы не будзе. Там нібыта апасаюцца  правакацый. Але яны ўсё ж прыехалі сюды.

Вайскоўцы занялі Бангалор. Каманда Ціханоўскай ідзе ў Кіеўскі сквер у якасці гледачоў. УЖЫВУЮ
Мінск. Кіеўскі сквер. 6 жніўня 2020 года. Фота з адкрытай крыніцы