Фота Белсат

Большасць уваходаў у Кіеўскі сквер перакрытыя, паведамляе карэспандэнт «Белсату». Там, дзе можна прайсці, людзей даглядаюць супрацоўнікі міліцыі. Побач з Кіеўскім скверам шмат міліцэйскай спецтэхнікі, у тым ліку аўтазакі.

На ўваходах у Кіеўскі сквер дзяжурыць АМАП, побач аўтазакі
Фота Белсат
На ўваходах у Кіеўскі сквер дзяжурыць АМАП, побач аўтазакі
Фото Белсат

Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская абвесціла разам з паплечніцамі пра намер наведаць Кіеўскі сквер сёння а 19-й гадзіне. Праз нейкі час супрацоўнікі міліцыі літаральна ачапілі перыметр скверу. На ўваходах у сквер дзяжурыць АМАП.

А 19-й гадзіне ў Кіеўскім скверы афіцыйна пачнецца дзень адкрытых дзвярэй устаноў дадатковай адукацыі «Калейдаскоп творчасці», які ладзяць гарадскія ўлады.

Поделиться: