Станіслава Дамшаль

Станіслава Дамшаль абвінавачваецца ў тым, што 3 ліпеня прымала ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Паводле міліцэйскага пратакола, яна брала ўдзел у пікетаванні, публічна выказвала свае грамадска-палітычныя інтарэсы ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Ціханоўскай з выкарыстаннем планшэта з наклейкай на вокладцы “Страна для жизни”. І адбывалася гэта 3 ліпеня на Кургане Славы ў Гродне.

Сама спадарыня Станіслава распавяла, што насамрэч 3 ліпеня была на Кургане Славы і фатаграфавалася там з жанчынамі. Але, маўляў, некаму захацелася зрабіць з гэтага несанкцыянаванае мерапрыемства, магчыма таму, што на планшэце ў яе была налепка “Страна для жизни”.

Вінаватай сябе спадарыня Дамшаль не лічыць, тым не менш суд над ёй адбудзецца 12 жніўня.

Пенсіянерку ўжо судзілі: за тое, што яна нібыта ўдзельнічала ў несанкцыянаваным мерапрыемстве 29 мая ў Гродне, калі быў арыштаваны вядомы блогер, кіраўнік прерадвыбарнага штаба і муж кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Сяргей Ціханоўскі.