Даследчык Андрэй Елісееў, працуючы ў архіве Маладзечна, знайшоў унікальнае сведчанне фальсіфікацыі. Пасля выбараў-2010 засталіся два варыянты пратакола па адным участку. Даследаванне цалкам тут.

Перапісаны пратакол з выбараў-2010 — у Саннікава было 119 галасоў, засталося 19. Фотафакт

Якая розніца паміж дакументамі? У Раманчука і Някляева аднялі па 50 галасоў, у Саннікава — адразу 100 галасоў.

У выніку Саннікаў з’ехаў з другога месца на шостае-сёмае. Раманчук яшчэ ніжэй, на перадапошняе.

Галасоў супраць усіх зрабілі на 70 менш, а несапраўдных бюлетэняў — на 20 больш.

У выніку «вызваленыя» 150 галасоў дапісалі Лукашэнку.

У агульную ведамасць былі ўнесеныя лічбы з выпраўленага пратакола.

Елісееў адзначае, што чарнавы варыянт пратакола выкананы іншым почыркам і змяшчае подпісы членаў камісіі, не зусім падобныя на подпісы фінальнага пратакола.

Перапісаны пратакол з выбараў-2010 — у Саннікава было 119 галасоў, засталося 19. Фотафакт

Поделиться: