Маладыя беларускія дзеячы культуры і медыя ў асобе спявачкі Леры Яскевіч, саліста гурта «Петля Пристрастия» Ільі Чарапко-Самахвалава, удзельнікаў гуртоў Intelligency, AKUTE, тэлевядучай Каці Пытлевай, блогера Андрэя Бонда, журналіста Дзмітрыя Безкаравайнага, спявачкі Palina і многіх іншых запісалі відэаролік пра нас саміх. Пра беларусаў ад саміх беларусаў.

Выхад відэароліка адбыўся дзякуючы групавой ініцыятыве творчай інтэлігенцыі і самаарганізацыі ў рамках суполкі «КультПратэст». У ім артысты і медыяперсоны разважаюць аб пераломным моманце для беларусаў.

«За гады незалежнасці мы выраслі, сталі мацнейшымі, і сёння мы — гэта ўжо іншая нацыя. Гэты ролік матывуе ў чарговы раз успомніць, хто ж мы ёсць такія — беларусы», — тлумачаць удзельнікі здымак.

Па словах стваральнікаў відэароліка, гэта спроба зрабіць заяву ад усяго незалежнага беларускага медыя і культурнага асяроддзя, якое сёння выступае з адзіным меркаваннем.

У здымках відэазаявы ўдзельнічалі:
— спявачка Лера Яскевіч
— Ілья Чарапко-Самахвалаў (гурт «Петля Пристрастия»)
— тэлевядучая Каця Пытлева
— журналіст Дзмітрый Безкаравайны
— музыка Пеця Клюеў
— гурт Intelligency
— Раман Жыгараў і Vicky Fates (гурт AKUTE)
— блогер Андрэй Бонд
— спявачка Palina
— Павел Казлоў (гурт Molchat Doma)
— паэт і аўтар Мікіта Найдзёнаў
— рэжысёрка і акцёрка Паліна Дабравольская
— спявачка Ліза Ліса
— Дзяніс Тарасенка і Павел Гарадніцкі (гурт «Разбiтае Cэрца Пацана»)
— Анастасія Шпакоўская (гурт Naka)
— Яраслаў Таміла (гурт Panska Moc)
— Ігар Латушка (гурт Glitchhh)
— Мікіта Бубашкін (гурт Groove Dealers)