Вераніка Цапкала, Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава. Фота: svaboda.org

Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала заклікалі выбаршчыкаў зарэгістравацца на платформе «Голас» і прыйсці на ўчасткі ў асноўны дзень галасавання, перадае «Свабода».

Абʼяднаны штаб заклікаў выбаршчыкаў:

  • Галасаваць толькі ў асноўны дзень галасавання 9 жніўня, не ўдзельнічаць у датэрміновым галасаванні;
  • Паведаміць ініцыятыве «Честные люди», калі нехта прымушае ўдзельнічаць у датэрміновым галасаванні;
  • Насіць белую стужку;
  • На выбарчым участку праверыць свой бюлетэнь, на адваротным баку павінна стаяць мінімум два подпісы;
  • Зарэгістравацца на платформе «Голас», даслаць фота свайго бюлетэня адразу пасля галасавання, а ў выпадку адсутнасці інтэрнэту — пасля яго з’яўлення;
  • Калі сябры выбарчых камісій забараняюць фатаграфаваць, папрасіць паказаць артыкул Выбарчага кодэксу, які гэта забараняе (такой забароны ў ім няма);
  • Дапамагчы зарэгістравацца ў «Голасе» людзям, якія не абазнаныя ў смартфонах, патлумачыць, як і навошта працуе платформа.