Фота Надзеі Бужан

Правакатар з перадвыбарчага мітынгу Святланы Ціханоўскай у Гомелі быў заўважаны сярод слухачоў паслання Аляксандра Лукашэнкі да парламента і народа.

Нагадаем, што адбылося ў Гомелі: як толькі кандыдатка ў прэзідэнты павіталася са шматтысячным натоўпам, з першых шэрагаў раздаўся нечы крык у мегафон: «Адкажы, чаму з падману пачынаеш? Чаму схавала даходы?!»

Правакатара ўдалося ідэнтыфікаваць. Гэта Фёдар Гараленка, раней быў намеснікам дырэктара па ідэалогіі на «Гомельжалезабетоне», цяпер перайшоў на Гомельскі домабудаўнічы камбінат. Ён быў намеснікам старшыні выбарчай камісіі на адным з участкаў на леташніх парламенцкіх выбарах.

Правакатар з мегафонам з мітынгу Ціханоўскай прыехаў на пасланне Лукашэнкі (фота)
Фота Надзеі Бужан
Правакатар з мегафонам з мітынгу Ціханоўскай прыехаў на пасланне Лукашэнкі (фота)
Фёдар Гараленка ў першым шэрагу на фота.

Да мужчыны з мегафонам адразу праціснуліся ахоўнікі. Забіраць тэхніку не сталі, але правакацыю спынілі. Да канца мітынгу ён ні разу не падаў голасу.