Фота https://nv.ua

Украіна — “новыя рэкорды”

За апошнія суткі ў краіне быў пацверджан 1061 новы выпадак інфікавання каранавірусам. Шпіталізавана найбольшая колькасць захварэўшых за гэты тэрмін – 261 чалавек. Аб гэтым піша ўкраінскае агенцтва UNIAN.ua.

Больш за ўсё новых інфіцыраваных зафіксавана ў Львоўскай вобласці – 146, Харкаўскай – 143, Івана-Франкоўскай – 127, а ў Кіеве – 108. Львоўская вобласць найбольш пацярпела ад віруса – там больш за дзесяць тысяч чалавек пакутуюць ад Covid-19.

Муніцыпалітэты і гарады ў абласцях у залежнасці ад эпідэміялагічнай рызыкі падзяляюцца на зоны – “зялёныя”, “жоўтыя”, “аранжавыя” і “чырвоныя”. У “чырвонай” зоне дзейнічаюць самыя жорсткія абмежаванні. Гэта датычыцца такіх гарадоў, як Луцк, Цярнопаль і Кіцманскі раён.

Аднак гарадская рада Цярнопаля адмяніла рашэнне ўрада аб уключэнні горада ў “чырвоную” зону. Луцкая гарадская рада таксама вырашыла не ўводзіць строгі каранцін у горадзе. Цэнтральныя ўлады адрэагавалі на на гэта тым, што ўкраінская чыгунка прыпыніла продаж квіткоў у Луцк і Цярнопаль.

Пакуль ва Украіне выяўлена 74 тысячы 219 выпадкаў інфікавання каранавірусам. Памерла 764 тысячы чалавек. Больш за 40 000 пацыентаў вылечаны. Усяго было праведзена звыш мільёна тэстаў.

Альтэрнатыўныя дадзеныя пра захварэўшых у Польшчы – шок

Польскі штодзённік “Fakt” паведаміў, што афіцыйныя лічбы захварэўшых у краіне на каранавірус могуць не супадаюць з тымі лічбамі, якія прыводзіць прафесар Эгбер Пясецкі з Вроцлава.

Паводле дадзеных прадастаўленых апошнімі днямі Міністэрствам аховы здароўя, за дзень у Польшчы дадаецца каля 500–600 новых інфіцыраваных. Паводле прафесара Эгберта Пясецкага з Вроцлаўскага інстытута імуналогіі і эксперыментальнай тэрапіі Польскай акадэміі навук, праўда выглядае нашмат горш. Эксперт у інтэрв’ю парталу olawa.naszemiasto.pl сцвярджае, што ў Польшчы кожны дзень можа быць да 5000 новых заражаных каранавірусам!

– У Ніжняй Сілезіі такой вялікай колькасці захварэўшых няма, як у Сілезіі. Але тут няма ніякіх успышак на вытворчасці, дзе вірус масава распаўсюджваўся. Напрыклад, я не ведаю, ці былі даследаванні ўсіх супрацоўнікаў KGHM (камбінат горнай металургіі медзі), падобныя да тых, што праводзіліся ў шахтах Верхняй Сілезіі. Таму што, калі б яны былі праведзены, то цалкам магло б атрымацца, што мы таксама з’яўляемся эпіцэнтрам каранавіруса.

У Літву вяртаюцца маскі

Паводле літоўскага інфармацыйнага агенцтва ru.DELFI.lt, урад Літвы ў мінулую сераду разгледзеў дадатковыя меры абароны насельніцтва ад каранавіруса.

Было прынята рашэнне вярнуць абавязковае нашэнне медыцынскіх масак у грамадскіх месцах і закрытых памяшканнях. Гэтыя змены пачалі дзейнічаць з 1 жніўня.