Ілюстрацыйны здымак

Жанчыны “Грамады” звярнуліся да выбарчых камісій

Рабочая група «Жанчыны Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (“Грамада”) звярнулася да членаў выбарчых камісій.

«9 жніўня народ Беларусі зробіць выбар. І вы, члены выбаркамаў, таксама зробіце свой выбар. Будзе гэта выбар людзей ці воля аднаго чалавека – залежыць толькі ад вас», – гаворыцца ў звароце.

Увага акцэнтуецца на тым, што традыцыйна няпростую і адказную працу ў камісіях выконваюць найперш жанчыны: «Часта вы трапляеце ў камісіі без вашай згоды, бо «так трэба». Праца там не прыносіць ужо ні радасці, ні задавальнення. Шмат гадоў дыктатура маніпулявала вашым залежным становішчам і шантажавала кантрактамі. Вас вучылі маўчаць, пагаджацца і трываць. Аднак у цяперашняй сітуацыі ваша бяздзеянне рызыкуе выліцца ў трагедыю для нашай з вамі краіны».

Аўтары звароту прапануюць усім членам выбарчых камісій паставіцца да падліку галасоў выбаршчыкаў сумленна і не дапусціць фальсіфікацый вынікаў волевыяўлення народа.

Поделиться: