Электразваршчык Светлагорскага ЦКК не выжыў пасля аварыі

189
Пад час перепраўкі пацярпелых у Мінск. Фота https://t.me/minzdravbelarus

У апёкавым цэнтры Мінска 4 жніўня памёр электразваршчык Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната Аляксей Сасноўскі, які моцна пацярпеў пры аварыі на заводзе беленай цэлюлозы. Пры гэта ўвечары паведаміў “Народнай Волі” яго брат Андрэй.

Аварыя на заводзе беленай цэлюлозы здарылася 30 ліпеня – Аляксей Сасноўскі атрымаў звыш 90 працэнтаў хімічных апёкаў цела. Спачатку ён знаходзіўся ў рэанімацыі ў Светлагорскай райбальніцы. Дактары ўвялі яго ў штучную кому, а ў мінулую пятніцу верталёт МНС пераправіў Сасноўскага ў апёкавы цэнтр Мінска. Выратаваць электразваршчыка медыкам не ўдалося. Аляксею было ўсяго 29 гадоў.

Электразваршчык Светлагорскага ЦКК не выжыў пасля аварыі
Аляксей Сасноўскі. Фота з сацыяльнай сеткі

У меншай ступені пацярпеў напарнік Сасноўскага, 58-гадовы слесар Аляксандр Арэх. Абодва рабочыя патрапілі пад магутны струмень гарачай суспензіі шчапы, якая вырвалася з трубаправода пасля праведзенага на ім рамонту.

Завод сульфатнай беленай цэлюлозы будавала кітайская карпарацыя на крэдыт таго ж Кітаю. Новую вытворчасць меліся запусціць яшчэ ў 2015 годзе, але будаўніцтва і запуск з прычыны непаладак зацягнуліся.

Не давалі спакою месцічам і “смярдзючыя выкіды” метылмеркаптанаў, шкодных для здароўя. Жыхары Якімавай Слабады і грамадскія актывісты Светлагорска пратэставалі супраць будаўніцтва шкоднага завода, але сёлета ў лютым яго ўвялі ў эксплуатацыю.


Няма запісаў для адлюстравання