Грамадскі актывіст Валянцін Троцкі быў затрыманы ў Мінску позна ўвечары 2 жніўня.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Страна для жизни», піша Наша Ніва.

На выездзе з парку Грэкавай у мікрараёне Серабранка Троцкага спынілі сілавікі на мікрааўтобусе. У які пастарунак яго павезлі і ў чым вінавацяць — пакуль невядома. Раней ён ужо адбываў суткі адміністратыўнага арышту за сваю дзейнасць.

Валянцін Троцкі — актывіст «Народнай Грамады», падчас сёлетняй выбарчай кампаніі стаў даверанай асобай Святланы Ціханоўскай.

Поделиться: