Песню-заклік да усіх беларусаў «Слухай праўду!» выканалі Таня Булаўкіна, Ларыса Грыбалёва, Рыгор Лайкоў, Андрэй Маркуц, Вікторыя Расолька, Алег Хаменка і Яўген Чалышаў. Музыку да песні напісалі Аляксандр Насковіч і Таццяна Булаўкіна (словы яе ж), аранжыроўка — Аляксей Ваданосаў, паведамляе Наша Ніва.

Сонца прамень дае надзею,
Кроплі дажджу змываюць жах.
Верыш у лёс альбо не верыш —
Марыць павінна кожна людзіна з нас.
Навошта табе жыццё без мары,
Згубленай мэты парваны сцяг,
Нават калі заўсёды хмары,
Трэба смялей шукаць да шчасця шлях.

Прыпеў:
Слухай праўду, браток,
Трэба жыць не знарок,
Усе сумненні трэба ссунуць убок,
Жыццё дае нам урок,
Мара жаданням штуршок,
Кожны мусіць здзейсніць гэты крок.

Нельга губляць у жыцці надзею,
Толькі тады і бог дадасць
І нават мацней трымацца ў веры,
У тое, што можна пераканаць свой жах.
Толькі слабы баіцца змены,
Каб не згубіць свой сціплы дах,
Жах перамен заціснем у нервах
І панясем свой бела-чырвоны сцяг.

Поделиться: