Ціханоўская не прыехала на пікет у Бярозе, бо яе папярэдзілі пра «правакацыю»

2277
Святлана Ціханоўская ў Брэсце 2 жніўня 2020 года

Кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская расказала ўдзельнікам пікета ў Бярозе, што супраць яе рыхтавалі правакацыю. Людзі слухалі Ціханоўскую праз тэлефонную сувязь — тэлефон паднеслі да мікрафона на пікеце, паведамляе Свабода.

«Я ведаю, што там сабралася вельмі шмат людзей, і вы чакаеце да апошняга. Але мая ахова кажа, што там стаяць аўтазакі і што я ўжо як кандыдат адтуль не з’еду», — сказала яна.

«Дзякуй за падтрымку, я планавала да вас ехаць. Мілыя мае, даруйце мне, калі ласка, што так атрымоўваецца. Але мне кажуць, што людзі потым не даруюць сабе, калі ты прыедзеш і далей ужо ты ісці не зможаш», – прамовіла Ціханоўская.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!