Мікола Статкевіч і Сяргей Ціханоўскі на пікеце каля Камароўскага рынку, 24 мая. Фота svaboda.org

Святлана Ціханоўская і Марына Адамовіч напісалі ў фэйбсуку, як адрэагавалі на новыя крымінальныя справы і інфармацыю дзяржаўных СМІ пра змову палітыкаў з затрыманымі расійскімі баевікамі.

Што адбылося?

Следчы камітэт паведаміў 30 ліпеня пра завядзенне шэрагу крымінальных спраў супраць блогера Сяргея Ціханоўскага і іншых, затрыманых у ягонай справе. Паводле артыкулу аб распальванні сацыяльнай, расавай ці нацыянальнай варожасці Ціханоўскаму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Акрамя таго, у дачыненні да Мікалая Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага і іншых асоб завялі крымінальную справу па факце падрыхтоўкі да масавых беспарадкаў. Ім пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

31 ліпеня дзяржаўны тэлеканал АНТ заявіў пра сувязь затрыманых расійскіх баевікоў з Сяргеем Ціханоўскім і Міколам Статкевічам.

Як адрэагаваў Ціханоўскі?

Як напісала Святлана Ціханоўская, 30 і 31 ліпеня яе муж сустракаўся з адвакатамі. Ён вельмі здзівіўся інфармацыі, што «Страна для жизни» нібыта працавала пад кантролем паліттэхнолага Шклярава, а сам Ціханоўскі нібыта быў звязаны з затрыманымі баевікамі з Расіі.

Як адрэагаваў Статкевіч?

Паводле Марыны Адамовіч, Статкевіч назваў падставу для новага прысуду трызненнем.

«Раней яны лічылі, што я валодаю тэлепартацыяй, бо абвінавачвалі мяне ў тым, чаго я не рабіў, у месцы, дзе я не быў. Цяпер яны вырашылі, што я валодаю яшчэ і тэлепатыяй, бо сілай думкі пранікаю ў думкі і арганізоўваю змовы з Ціханоўскім і „вагнераўцамі».