1 жніўня тысячы гродзенцаў віталі кандыдата ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую, а з ёй Марыю Калеснікаву і Вераніку Цапкалу ў Каложскім парку. Несамавітая атмасфера пад бел-чырвона-белымі сцягамі панавала ў горадзе над Нёманам.

Святлана Ціханоўская ў каралеўскім ГроднеСвятлана Ціханоўская ў каралеўскім ГроднеГарадзенцы віталі Ціханоўскую воклічамі «Жыве Беларусь!» і скандаваннем «Света!», гучала песня «Муры» на беларускай мове.

Святлана пачала выступ па-беларуску.

«Вітаю цябе, Гародня. Мне вельмі падабаецца Гародня. Гэта адзін з самых прыгожых гарадоў Беларусі. Гэта горад каралёў. У ім захаваўся дух Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага», – сказала яна.

Ёй хацелася казаць пра прыгажосць гэтага горада, але яна нагадала, што менавіта ў Гродне затрымалі яе мужа і іншых членаў яе каманды. Зачытала прозвішчы ўсіх палітвязняў, якія знаходзяцца зараз за кратамі.

“Свабоду! Свабоду! Свабоду!” – гучна крычалі ёй у адаказ.

Святлана Ціханоўская ў каралеўскім ГроднеЦіханоўская ў чарговы раз нагадала, што ў трох штабоў кандыдатаў адна мэта: будаваць новую Беларусь. Яна заклікала не браць удзел у датэрміновым галасаванні: “прыходзьце на выбарчыя ўчасткі 9 жніўня пажадана пасля абеду, каб яшчэ раз пераканацца, што побач з вашымі прозвішчамі ўжо не стаіць нечы чужы подпіс”.

Святлана Ціханоўская ў каралеўскім ГроднеЯ хачу, каб мае дзеці і вашы дзеці раслі ў бяспечнай Беларусі, каб нашых людзей не хапалі на вуліцы за тое, што стаяць у чарзе ці выйшлі на шпацыр. Я хачу ведаць праўду, нават калі ў нас у краіне шмат тых, хто хварэе на каранавірус, а не слухаць, як Мінздраў кажа пра тое, што ў нас добра. Я хачу, каб нашыя людзі не шукалі магчымасці выехаць з Беларусі, а шукалі сябе тут, на Радзіме. Мы хочам жыць у сваёй роднай краіне!”, – прамаўляла Ціханоўская. А потым – доўгія авацыі.

Мая галоўная мэта – чэсныя выбары з удзелам усіх альтэрнатыўных кандыдатаў, – нагадала спадарыня Святлана перад гродзенцамі. – І я не адступлю, я пайду да перамогі”.

Святлана Ціханоўская ў каралеўскім ГроднеМы з табой!”, – гучала ёй у адказ.

У Каложскім парку лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі, сцяг Вялікага Княства Літоўскага, сцяг Еўрасаюза і Ізраіля.

Святлана Ціханоўская ў каралеўскім ГроднеНеверагодна эмацыйнымі былі выступы Марыі Калеснікавай і Веранікі Цапкалы, якія ўвесь час суправаджаліся апладысментамі.

З такімі беларусамі немагчыма не дайсці да перамогі”, – прамаўляла Марыя Калеснікава.

Вераніка Цапкала, муж якой нарадзіўся і вырас у Гродне, чытала радкі з санета Максіма Багдановіча “Паміж пяскоў егіпецкай зямлі..”, якія на памяць часта цытуе Валерый Цапкала.

Мне здаецца час Беларусі наступіў, наступіў час перамен”, – казала яна.

Пасля заканчэння сустрэчы каманда трох штабоў накіравалася на пікеты ў Ваўкавыск і Слонім. У Каложскім парку яшчэ пэўны час гучала музыка, людзі не разыходзіліся.

Поделиться: