У Касцюковічах хлопец скраў грошы, а іх потым сцягнула варона (відэа)

146
Ілюстрацыйны здымак

Кур’ёзны выпадак адбыўся ў Касцюковічах.

У аператыўна-дзяжурную службу мясцовага райаддзела звярнуўся 18-гадовы хлопец. Ён распавёў, што неабачліва пакінуў свой заплечнік на лавачцы каля крамы і на некалькі хвілін адлучыўся, а калі вярнуўся, заўважыў, што з заплечніка знікла вокладка ад пашпарту, у якой знаходзіліся 150 рублёў, паведамляе “Наша Ніва” са спасылкай на МУС.

Шпікам у раскрыцці гэтага злачынства дапамаглі запісы з камер відэаназірання. Злодзеем аказалася варона: падляцеўшы да лаўкі, птушка ўважліва вывучыла змесціва заплечніка, выцягнула вокладку ад пашпарту і паляцела.

Аднак, на гэтым кур’ёзы не скончыліся. Як высветлілі супрацоўнікі крымінальнага вышуку, грошы, скрадзеныя варонай, у рукі пацярпелага патрапілі злачынным шляхам. Двума днямі раней ён выкраў 300 беларускіх і 6000 расійскіх рублёў у 52-гадовай грамадзянкі. Частку сумы паспеў патраціць, а астатнія ў дзюбе забрала варона.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!