Без Лукашэнкі і Ціханоўскай. Што сказалі кандыдаты ў прэзыдэнты на дэбатах

5351
Сяргей Чэрачэнь і Андрэй Дзмітрыеў

На дэбатах, якія паказалі па дзяржаўным тэлебачанні 30 ліпеня, выступілі кандыдаты Андрэй Дзмітрыеў і Сяргей Чэрачэнь. Аляксандра Лукашэнку прадстаўляў Алег Гайдукевіч.

Святлана Ціханоўская ад тэледэбатаў адмовілася, не прысутнічалі і яе давераныя асобы. Таксама ад дэбатаў адмовілася Ганна Канапацкая. Што сказалі ўдзельнікі дэбатаў — у тэзісах “Радыё Свабода”.

Андрэй Дзмітрыеў

Без Лукашэнкі і Ціханоўскай. Што сказалі кандыдаты ў прэзыдэнты на дэбатах

  • Важна правесці новыя выбары праз год.
  • Беларусы маюць права мірна і спакойна абраць новага прэзыдэнта, ніхто не хоча Майданаў
  • Беларусы стаміліся ад такога стаўлення да сябе.
  • Калі беларусы не абяруць новага прэзыдэнта, то ў наступныя гады ўсё больш беларусаў будуць набываць квіткі ў адзін канец.
  • Вырашыць праблемы са стратнымі прадпрыемствамі, кумаўством. Трэба працаваць над новай Канстытуцыяй, якая дазволіць абіраць мэраў.
  • Стварыць умовы для сярэдняга і малога бізнэсу і прыбраць натоўп кантралёраў.

Андрэй Дзмітрыеў гатовы працаваць ва ўрадзе ці міністэрстве, але толькі ў камандзе новага прэзыдэнта. Ён заклікаў галасаваць толькі 9 жніўня і толькі за альтэрнатыўных кандыдатаў, не ўдакладняючы, за каго.

Сяргей Чэрачэнь

Без Лукашэнкі і Ціханоўскай. Што сказалі кандыдаты ў прэзыдэнты на дэбатах
Сяргей Чэрачэнь, архіўнае фота
  • Чэрачэнь назваў сваю каманду камандай рэфарматараў, якая хоча зрабіць Беларусь краінай, дзе хочацца жыць.
  • Улада не апраўдала дадзены ёй давер. Чэрачэнь заклікаў беларусаў прагаласаваць за альтэрнатыўнага кандыдата, за каго менавіта — не ўдакладніў.
  • У Беларусі слаба развіваецца малы і сярэдні бізнэс, праз палітычную сітуацыю ў краіну не прыходзяць інвестыцыі з замежжа.
  • У Беларусі няма дэмакратычных выбараў, да выбараў дапушчаны не ўсе кандыдаты, не вядзецца належнае назіранне. Чэрачэнь спытаў у Лукашэнкі, калі ў Беларусі будуць забяспечаны дэмакратычныя выбары.
  • Большасці зараз абсалютна ўсё роўна, якая праграма, якія рэформы і якая будучыня чакае нашу краіну. І я добра разумею гэтых людзей. Улада зрабіла ўсё, каб страціць давер. Галоўнае пытанне, якое лунае ў паветры, — як змяніць уладу. На любую, але іншую.

Алег Гайдукевіч

Без Лукашэнкі і Ціханоўскай. Што сказалі кандыдаты ў прэзыдэнты на дэбатах
Алег Гайдукевіч, архіўнае фота
  • Выбары павінны быць барацьбой праграм і дыскусій, умацоўваць краіну і кансалідаваць усіх беларусаў.
  • На гэтых выбарах мы мала гаворым пра праграмы і ідэалогіі, шэраг палітычных сіл прапанавалі беларусам просты, але катастрафічны варыянт: памяняць уладу, а потым разабрацца.
  • Замест вырашэння задач, якія стаяць перад Беларусью, нам прапануюць прызначаць новыя выбары.
  • Пазіцыя Лукашэнкі вядомая.
  • Выбары мы праводзім для сябе, а не для Еўропы.
  • Сфальсіфікаваць нічога немагчыма.
  • За 26 гадоў мы [беларусы] пабудавалі краіну, а Лукашэнка «ўратаваў краіну».

Алег Гайдукевіч запэўніў, што «сам захацеў прыйсці на дэбаты ад імя Лукашэнкі». Ён заклікаў вырашаць лёс краіны на выбарчых участках і «галасаваць за моцную краіну».


Няма запісаў для адлюстравання