Андрэй Бакуновіч у цэнтры. Фота https://nn.by

Улады Беларусі заявілі пра затрыманне 33 грамадзян Расіі, супрацоўнікаў прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера. 32 чалавекі затрымалі пад Мінскам, яшчэ аднаго — на поўдні краіны, паведамляе Наша Ніва.

Той самы баявік з поўдня — 42-гадовы Андрэй Бакуновіч, снайпер. Ён ваяваў на Данбасе, у «Вагнеры» узначальваў снайперскую групу.

«Наша Ніва» звязалася са сваякамі мужчыны.

Маці распавяла, што Бакуновіч быў у Калінкавічах, спакойна бавіў час з жонкай і дзецьмі.

«Яго забралі сёння ноччу каля 5-й раніцы. Хто — не ведаю, сілавікі. Забралі і павезлі ў Мінск», — распавяла жанчына.

Поделиться ссылкой: