Дом старшыні «Маладога Фронту» Дзяніса Урбановіча ў Лагойску ачапіла міліцыя. Пра гэта ён паведаміў карэспандэнту belsat.eu.

«Сядзім у асадзе. Прыехалі ў цывільным – дзве машыны – і адна міліцэйская. Ачапілі, просяць выйсці на размову. Нібы нейкая крыміналка распачатая супраць нас братоў – у нас тут тры браты зараз. Нічога не кажуць. Кажуць выйдзіце паразмаўляць, даць тлумачэнні. Мы зачыніліся», – паведаміў Дзяніс Урбановіч.

Паводле яго, у хаце не працуе інтэрнэт, у выніку чаго ён не можа запусціць стрым.
Hавiны

«Прыехалі з двух бакоў і ўсе натоўпам падбеглі адразу. Паспелі толькі дзверы зачыніць, запытацца, у чым справа», – дадаў актывіст.

Міліцыянты перакрылі машынамі дарогу з двух бакоў. Самі яны зараз знаходзяцца ў аўто, увесь час перамаўляюцца па тэлефонах.

Як паведаміў у Facebook актывіст МФ Зміцер Казакевіч, праз больш як гадзіну міліыянты ад’ехалі ад дому Урбановіча.