Блізкіх Дзмітрыя Фурманава каля СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Мінску наведала кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская, муж якой таксама знаходзіцца за кратамі. Фота: “Краіна для жыцця”

Бацька Дзмітрыя ўжо ў Жодзіна і паведаміў, што ў яго ўзялі перадачу для сына.

Аб тым, што Дзмітрыя Фурманава перавялі ў жодзінскую турму, стала вядома ў сераду 29 ліпеня. Яго нявеста Вольга Каракіна распавяла “Народнай Волі”, што бацькі хацелі перадаць чарговую перадачу сыну ў следчы ізалятар “Валадаркі”, але ім паведамілі, што Дзмітрыя Фурманаваў ужо знаходзіцца ў Жодзіна.

Вольга і маці Дзмітрыя з нядзелі 26 ліпеня працягваюць галадоўку побач з уваходам у “Валадарку”. На гэты момант яны пакуль не ведаюць, што будуць рабіць далей. Паводле Вольгі, мама Дзмітрыя, магчыма, паедзе ў Жодзіна, а яна ўсё ж намерана заставацца і працягваць галадоўку ў Мінску.

Дзмітрыя Фурманава перавялі ў турму ў Жодзіна, але ў Мінску працягваюць галадаць яго мама і нявеста
Неабыякавыя суграмадзяне падтрымліваюць галадаючых нават ноччу. Фота https://twitter.com/chysty_rozum

Мы пакуль вырашаем. Да нас пастаянна прыходзіць шмат людзей, якія нас падтрымліваюць, –  сказада дзяўчына. – Праўда, нас выгналі з лаўкі, дзе мы сядзелі. У гэты момант ачышчаюць старую фарбу і збіраюцца нібыта яе фарбаваць нанова, а таму няма нават дзе прысесці”.

У мамы Дзімы панізіўся ціск, са слоў Вольгі, кружыцца галава. Яна адчувае слабасць і таксама галавакружэнне.

Дзмітрыя Фурманава перавялі ў турму ў Жодзіна, але ў Мінску працягваюць галадаць яго мама і нявеста
Як паведаміў тэлеграм-канал statkevich, знайшоўся мінчанін, які падагнаў да “Валадаркі” свой аўтадом, каб маці і нявесце Дзмітрыя Фурманава было дзе схавацца ад непагадзі

Нагадваем, Дзмітрыя Фурманава затрымалі ў Гродне 29 мая разам з Сяргеем Ціханоўскім. Ён у той момант сядзеў за сталом і збіраў подпісы за Святлану Ціханоўскую. Забралі яго на вачах у бацькоў і нявесты. На наступны дзень яго з астатнімі затрыманымі перавезлі ў Мінск. І вось зараз стала вядома, што ён у Жодзінскай турме №8.

Поделиться ссылкой: