Светлана Алексиевич. Фото https://glavred.info

Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч і мастак Уладзімір Цэслер падпісалі хадайніцтвы аб асабістым паручальніцтве для змены меры стрымання Віктару Бабарыка, паведамляецца на сайце экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты, піша Наша Ніва.

Нагадаем, што напярэдадні каардынатар штаба Бабарыка Марыя Калеснікава папрасіла неабыякавых беларусаў выступіць паручыцелямі для змены меры стрымання для Віктара Бабарыкі.

У хадайніцтве, узор якога штаб выклаў на сайце, гаворыцца, што «з улікам асабістых якасцяў Бабарыкі Віктара Дзмітрыевіча фізічнай пагрозы ці іншай небяспекі для грамадства не ўяўляе, і яго ўтрыманне пад вартай з’яўляецца празмерна строгай мерай». У хадайніцтве просяць меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў дачыненні да Бабарыкі замяніць на больш мяккую, у прыватнасці, на асабістае даручальніцтва. За парушэнне Віктарам Бабарыкам умоў асабістага паручыцельства на паручыцеля накладваецца грашовае спагнанне ў памеры ад ста да пяцісот базавых велічынь (2700 — 13 500 рублёў).

Хадайніцтва будзе пададзена сёння а 16-й гадзіне ў КДБ па адрасе: Мінск, пр. Незалежнасці, 17.

Поделиться ссылкой: