26 ліпеня ўвечары яна выступала на агітацыйным мітынгу ў родным горадзе свайго мужа Сяргея Ціханоўскага.

Вызначанай уладамі пляцоўкі каля Цэнтра інклюзіўнай культуры, што на вуліцы Юбілейнай, яўна не хапала. Столькі народу тут ніхто не прыпомніць. Нават летам 1994 года, калі Аляксандр Лукашэнка ўпершыню балатаваўся ў прэзідэнты, у суседнім лёгкаатлетычным манежы сабралася блізу дзвюх тысяч гаражанаў. А падтрымаць Ціханоўскую прыйшлі прыкладна 9–10 тысяч гараджан. Гамельчане запоўнілі ўсе прылеглыя сцежкі да цэнтра, шыхтаваліся на другім баку вуліцы паўз прыпынак грамадскага транспарту.

«Добры дзень, родны Гомель Сяргея Ціханоўскага!» –  павіталася Святлана на пачатку свойго выступу . Грамада воклічамі падтрымліва кандыдатку на прэзідэнта: «Света!», «Сяргей!», «Верым, можам, пераможам!».

Святлана Ціханоўская ў Гомелі: «За кожным моцным мужчынам стаіць моцная жанчына»Святлана Ціханоўская ў Гомелі: «За кожным моцным мужчынам стаіць моцная жанчына»Святлана Ціханоўская ў Гомелі: «За кожным моцным мужчынам стаіць моцная жанчына»Адчувалася, што Ціханоўскую вельмі ўразіла такая падтрымка. Яна гаварыла шчыра, крыху хвалявалася. Яно і не дзіўна. Святлана і сама жыла ў Гомелі, пакуль не пераехала з Сяргеем у Мінск. У горадзе засталася 72-гадовая маці Ціханоўскага, яе лецішча недалёка ад абласнога цэнтра, дзе ўлады пасля арышту Сяргея з надуманых прычынаў учылі ператрус з вядомым усім вынікам.

Ціханоўская распавяла, што яе сын даведаўся праз інтэрнэт пра арышт бацькі і па-даросламу прызнаўся, што баіцца за маці. «Мы не павінны жыць у краіне, у якой дзеці баяцца», – лічыць Святлана Ціханоўская.

Кандыдатка заявіла, што яна ідзе ў прэзідэнты, каб зрынуць рэжым і цягам шасці месяцаў правесці свабодныя і справядлівыя выбары, падчас якіх будуць балатавацца годныя кандыдата са сваімі эканамічнымі праграмамі выхаду Беларусі з тупіка. Кожны беларус зможа аддаць свой голас за кандыдата ў прэзідэнты, які яму да спадобы. Сама Святлана мае прайсці шлях, які ёй даў лёс, выканаць сваю місію і адыйці ў бок, каб займацца хатнімі справамі, як яна выказалася, «смажыць катлеты».

На думку Ціханоўскай, улады, пасадзіўшы моцных мужчын-прэтэндэнтаў на кандыдаты ў прэзідэнты за краты – Віктара Бабарыку і Сяргея Ціханоўскага, выкінуўшы на сметніцу больш як палову подпісаў беларусаў за Валерыя Цапкалу, пралічыліся.

«За кожным моцным мужчынам стаіць моцная жанчына», – сказала Святлана, маючы на ўвазе жаночы трыумвірат: яна сама, Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава.

Ціханоўская заклікала  беларусаў, у тым ліку і тых, якія жывуць у замежжы, не хадзіць на датэрміновае галасаванне, а галасаваць за яе толькі ў асноўны дзень выбараў – 9 жніўня.

Прадстаўніца штаба Бабарыкі Марыя Калеснікава, у сваю чаргу, заўважыла, што калі ў Гомелі і засталіся прадпрыемствы, якія яшчэ працуюць, то гэта дзякуючы гараджанам, якія туды ходзяць за невялікія заробкі. Бо ўлады Гомеля думаюць больш не пра эканамічныя рэформы, а пра «залатыя» прыбіральні амаль за мільён долараў.

Святлана Ціханоўская ў Гомелі: «За кожным моцным мужчынам стаіць моцная жанчына»Святлана Ціханоўская ў Гомелі: «За кожным моцным мужчынам стаіць моцная жанчына»Святлана Ціханоўская ў Гомелі: «За кожным моцным мужчынам стаіць моцная жанчына»Святлана Ціханоўская ў Гомелі: «За кожным моцным мужчынам стаіць моцная жанчына»Выступы моцных жанчын перыядычна суправаджаліся песняй “Муры”, дзе ёсць і такія словы.

Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды – то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне –
I пахавае свет стары!

Святлана Ціханоўская ў Гомелі: «За кожным моцным мужчынам стаіць моцная жанчына»

Поделиться ссылкой: