Фота: pixabay.com

Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1” расказаў пра тое, колькі было патрачана сродкаў на барацьбу з каранавірусам у нашай краіне. Нядаўна гэтую лічбу называў Аляксандр Лукашэнка — паўмільярда рублёў (каля 200 млн долараў), перадае Еўрарадыё.

Галоўчанка паведаміў, на што канкрэтна пайшлі гэтыя грошы. Напрыклад, на дадатковыя выплаты медыкам пайшлі 123 мільёны рублёў. На кампенсацыі страт суб’ектаў гаспадарання выдаткавалі 55 млн рублёў. Раней прэм’ер заяўляў, што на падтрымку эканомікі ва ўмовах пандэміі каранавіруса з бюджэта пайшлі 23 мільёны рублёў (гэта больш за 9 млн долараў).

Поделиться ссылкой: